В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История
anna1870
anna1870
19.03.2023 17:21 •  Беларуская мова

Попросили сочинить три загадки по бел.литу

Показать ответ
Ответ:
nacteylka
nacteylka
07.10.2020 05:34
Загадка ўяўляе сабой кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы ў форме пытання.Традыцыйныя загадкі адлюстроўваюць ў высокапаэтычнай форме менталітэт народа, яго погляд на жыццё і маральна-этычныя пытанні.

1. Касматы, вусаты, есці пачынае – песенькі спявае.

(Кот).



2. Ходзіць па двары, на нагах – купцюры, белае каменне нясе?

(Курыца).

3. Вось вам быль-нібыліца: у пяці чалавек – адна паясніца.

(Рука і пальцы).

4. Пер'я наелася, у кашулю адзелася, спіць у ахвоту начная істота, ляжыць, дзе і ты, чатыры рукі і два жываты.

(Падушка).

5. На той свет бяжыць – звініць, а адтуль вяртаецца – плача.

(Вядро з калодзежа).

6. Што бяжыць без повада?

(Вада).

7. Што нас корміць, а есці не просіць?

(Зямля).



8. Каляровае карамысла цераз рэчку павісла.

(Вяселка).



9. Не агонь, а пячэцца?

(Крапіва).

10. У кутку барада на кійку?

(Венік).

11. Хто ні ідзе, усяк яму паклоніцца?

(Грыбу, ягадзе).

12. Прыйшла белая кабыліца, увесь свет пабудзіла.

(Раніца).

13. Па небу каціцца катушка, ні звер, ні птушка, ні пясок, ні вада, а адгадаць – бяда?

(Сонца).

14. Ішла Рася – расцяглася. Каб устала, дык і да неба дастала.

(Дарога).



15. Гаршочак разумны, хоць і сем дзірак мае.

(Галава).

16. У печы парыцца ў вопратцы, да стала ідзе распранутаю.

(Бульба).

17. Хто ходзіць з ранку на чатырох, у дзень – на двух, а вечарам – на трох?

(Чалавек).

18. Вярхом сядаю, на каго – не знаю, знаёмага ўбачу – адразу падскочу.

(Капялюш).

19. У жываце – лазня, у носе – рэшата, на галаве – пупок, адна рука, і тая на спіне.

(Чайнік).

20. Паміж гуркамі, буракамі – каза з зяленымі рагамі.

(Цыбуля).

21. Крутаста, вяртаста, на ёй адзежы за сто, хто распранае, той пражыве лет за сто.

(Капуста).

22. Красна, ды не дзеўка, з хвастом, ды не мыш?

(Бурак).



23. Ляжыць калода сярод балота, не гніе і не сохне.

(Язык).

24. Круглае, гарбатае, вакол махнатае, як прыйдзе бяда, пацячэ і вада.

(Вока).

25. На гары – гай, пад гаем – маргай, пад маргаем – шмаргай, пад шмаргаем – хапай.

(Галава чалавека).

26. Хоць і не хворая, а увесь час стогне.

(Свіння).

27. Закіну палку, заб’ю – не галку, здыму – не пер’е, з'ем – не мяса.

(Рыба).

28. У адной бочцы два розныя півы: боўтаюцца, боўтаюцца, а змешвацца не хочуць.
0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота