С ТЕСТОМ
1. Адзначце няправільнае сцвярджэнне:
а) Члены сказа, выдзеленыя па сэнсе і інтанацыяй, называюцца адасобленымі.
б) Азначэнні, выражаныя дзеепрыметнікавымі зваротамі, адасабляюцца незалежна ад месца ў сказе.
в) Заўсёды адасабляюцца акалічнасці, якія канкрэтызуюць, дэталізуюць папярэднія акалічнасці.
г) Адасабляюцца прыдаткі са злучнікам як, калі яны маюць значэнне прычыны.
2. Адзначце сказы, дзе азначэнні трэба адасобіць.
а) Ля пасыпанай жоўтым пясочкам дарожкі растуць кветкі.
б) Поўны важкіх дум ён задрамаў толькі пад раніцу.
в) Абросшая вербамі спакойна цякла рэчка каля самых хат.
г) Снуючы высока ў небе раняла птушка мяккія, ласкавыя мелодыі.
д) У вячэрнім паветры крыху вільготным ад блізкай ракі прыемна пахне шыпшынай.
3. Чым выражана адасобленае дапасаванае азначэнне?
Дзве ялінкі, кучаравыя, з доўгімі лапкамі, ганарліва выглядалі з бярэзніку.
а) прыметнікам з залежнымі словамі;
б) дзеепрыметнікавым зваротам;
в) адзіночным прыметнікам;
г) адзіночным дзеепрыметнікам.
4. У якім сказе прыдатак не з’яўляецца адасобленым?
а) Флора або расліннасць Белавежскай пушчы зацікавіла вучоных іншых краін.
б) Чалавек стрыманы і далікатны ён усё ж не змог прамаўчаць цяпер.
в) Шырокай светлай паласой нясе свае воды Дняпро любімая рака ўсходніх славян.
г) Як урач забараняю вам начную работу.
д) Ліда як сакратар камісіі першая села за стол.
5. Адзначце сказы з адасобленымі акалічнасцямі, якія выражаны дзеепрыслоўнымі зваротамі.
а) Ганна апрануўшыся выйшла з хаты.
б) Ціха крадучыся падступаў змрок.
в) Радасны Васілёк пабег дамоў падскокваючы.
г) Нягледзячы на мароз на вуліцы было многа народу.
д) Няма чаго сядзець склаўшы рукі.
е) Хлопцы беглі не гледзячы на дарогу.
6. Адзначце сказы з удакладняльнымі акалічнасцямі.
а) У вёсцы спакойна, а тут на возеры ад вады патыхае свежасцю.
б) Над возерам над мастком над берагамі са свістам праляталі качкі.
в) На абочыне дарогі каля кустоў цвітуць блакітныя незабудкі.
г) Усе за выключэннем Пятра апладзіравалі спявачцы.
д) Спыніліся на ўзлессі пад старымі каржакаватымі хвоямі.
7. Адзначце сказы, у якіх словы асабліва, нават, апрача, пераважна маюць удакладняльнае значэнне.
а) Ніхто нават вецер не кране яблынь і груш у белай квецені.
б) На палях апрача пшаніцы рассцілаюцца цэлыя лясы сланечніку.
в) У паход выбралася пераважна моладзь.
г) Лес пераважна дубовы стаяў на ўзгорку.
д) Асабліва я не ганюся за сучаснай модай.
е) Вада ў возеры пацямнела і стала нібы гусцейшая асабліва ля супрацьлеглага берага.
8. Колькі косак трэба паставіць у сказе?
Наспех павячэраўшы мы наслалі яловых лапак сабраных тут жа побач са стаянкай і накрыўшыся іх коўдрамі ляглі спаць.
а) 4; б) 5; в) 6; г) 7.
1. Ганка за шкапам яшчэ спала з малымі дзяўчынкамі, а ён спрытна, аднаруч, накінуў на сябе ватоўку і, не мыючыся, выскачыў на зарослы дзядоўнікам ды крапівой падворак.
2. Хаця ні імшы, ні ўсяночнай тут даўно не было — ад царквы ў мястэчку застаўся хіба аброслы крапівой падмурак; як у трыццаць трэцім сцягнулі крыжы, так і развалілася царква.
3. Наперадзе за Тарасавым парканам мільганула і знікла абвязаная цёплай хусткай галава ўдавы Пятрухі — мабыць, кінулася куды хавацца.
4. Ужо тыя ў такі дзень былі дома і, не зважаючы на крыкі і стрэлы на вуліцы, увішна маліліся ў прыбранай рушнікамі покуці перад дужа шаноўным абразом святой Марыі — страчалі Вялікадне.
5. Іхні атрад разбілі, і карнікі ўсчалі паляванне на партызан, шукалі з сабакамі ў пушчы, лясах і пералесках, у пакінутых жыхарамі вёсках, адрынах, на таках.
6. Пастроеныя ў калону па тры жанчыны ледзьве брылі па не надта ўтаптанай, добра прысыпанай снегам дарозе.
7. Над бязмежнай снегавой прасторай, ахінутай шэрым сутоннем, вісела светлая палярная ноч.
нікому - дапаўненне (выражана займеннікам)
не цесна - выказнік (выр. прэдыкатыўным прыслоўем цесна з часціцай не)
на насценніках - акалічнасць (выр. назоўнікам з прыназоўнікам на)
Аленіных - азначэнне (выр. прыметнікам)
[ = ].
2) Усім хапае месца: і людзям, і птушкам, і звярам. (апавядальны, няклічны, аднасастаўны, безасабовы, поўны, ускладнены аднароднымі членамі)
усім - дапаўненне (выр. займеннікам)
хапае - выказнік (выр. безасабовым дзеясловам)
месца - дапаўненне (выр. назоўнікам)
людзям, птушкам, звярам - аднародныя дапаўненні (выр. назоўнікамі) (абагульняючае слова - усім)
і, і, і - злучнікі (членамі сказа не з'яўляюцца)
[ = ].
- - - : і - - - , і - - -, і - - - .
3) На кожным палатне пануе суладдзе. (апавядальны, няклічны, двусастаўны, развіты, поўны, няўскладнены)
на палатне - акалічнасць (выр. назоўнікам з прыназоўнікам на)
кожным - азначэнне (выр. займеннікам)
пануе - выказнік (выр. дзеясловам)
суладдзе - дзейнік (выр. назоўнікам)
[ = - ].