Скдладзіте словазлучэнні з прыслоўямі і запішыце іх. Здаўна, узімку, зрэдку, удзвюх, па двое, дзесьці, кудысьці, на хаду, на ляту, у абдымку, напаказ, раз-пораз, апоўначы, на вока, урассыпную, упустую, дзе-нідзе, па-руску, у адкрытую. Растлумачце правапіс прыслоўяў.
Сям’я – маленькая радзіма, маленькі свет, які заўсёды побач. Нават калі родныя табе людзі далёка, ты ўсё роўна адчуваеш іх клопат, увагу, ты ведаеш, што ёсць людзі, якім ты не абыякавы, людзі, якія прыйдуць да цябе на дапамогу, а савет родных будзе заўсёды шчырым і карысным.
Мне вельмі пашанцавала ў жыцці, я нарадзілася ў вялікай сям’і. З дзяцінства мяне расцілі мая мама і сястра, у адным горадзе, зусім недалёка жыве мая цётка, а на ўскраіне, жывуць дзядуля і бабуля. Сям’я наша дружная, мы не ведаем слоў тваё або маё, у нас, усё агульнае. Радасці і беды мы перажываем ўсе разам. Самыя мудрыя дзядуля і бабуля, пражылі цяжкае, але вельмі цікавае жыццё. Дзядуля яшчэ падлеткам ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне, ён быў у партызанскім атрадзе. Яго апавяданні, мы ўнукі, слухаем, раскрыўшы рты, я часта думаю, што яму было столькі ж гадоў, як і мне, колькі ж страху і гора прыйшлося перажыць яму, яшчэ, быўшы зусім дзяцём? Усе тады гераічна выносілі нягоды, але подзвігі дзяцей – байцоў, гэта прыклад для нас. Мая бабуля ў вайну была гвалтоўна сагнана ў Нямеччыну, ёй, юнай дзяўчыне, прыйшлося жыць і працаваць далёка ад родных. Бабуля казала, што ўсё можна было перажыць, але расстанне з роднымі была проста невыноснае, а яшчэ свядомасць таго, што працаваць даводзіцца на ворагаў, тых, хто забівае зараз тваіх братоў і бацькоў, гэтыя думкі, гэтая туга і безвыходнасць проста разрывалі душу. Толькі вера ў перамогу, толькі надзея на сустрэчу з роднымі дапамагала выжыць.