Па снезе лёгкіх санак бег Я чую. Конь імчыць старанна. На твары дробненькія раны Пакінуў мне калючы снег. Наўкол бялюсенькі абшар, Пад вагай снегу гнецца голле. І слепіць вочы наваколле, Узняўшы шэраг розных мар. Я не люблю такія дні, Калі ў сэрцы дрэмле скруха, І вецер шэпча штось на вуха Сярод бязмоўнай цішыні.
Я чую. Конь імчыць старанна.
На твары дробненькія раны
Пакінуў мне калючы снег.
Наўкол бялюсенькі абшар,
Пад вагай снегу гнецца голле.
І слепіць вочы наваколле,
Узняўшы шэраг розных мар.
Я не люблю такія дні,
Калі ў сэрцы дрэмле скруха,
І вецер шэпча штось на вуха
Сярод бязмоўнай цішыні.