Зіма ў гэтым годзе прыйшла рана. Ужо ў першай палове лістапада вуліцы замяло снегам, лужыны падмарозіла. Дзеці па дарозе ў школу радасна каталіся па першым пасля лета лёдзе, гулялі ў снежкі, абломвалі ледзяшы. Некаторыя спрабавалі нават ляпіць снегавікоў. Але век восеньскага снегу нядоўгі. Дажджы ды туманы з'ядуць яго за некалькі дзён. Аднак мы не сумуем. Хутка ўжо снежань, тады наступіць сапраўдная зіма: з глыбокімі гурбамі снегу, траскучымі маразамі, завеямі. А там ужо і Новы год. Будзе ў нас яшчэ час атрымаць асалоду ад зімовых радасцяў.
Але век восеньскага снегу нядоўгі. Дажджы ды туманы з'ядуць яго за некалькі дзён. Аднак мы не сумуем. Хутка ўжо снежань, тады наступіць сапраўдная зіма: з глыбокімі гурбамі снегу, траскучымі маразамі, завеямі. А там ужо і Новы год. Будзе ў нас яшчэ час атрымаць асалоду ад зімовых радасцяў.