В
Все
М
Математика
О
ОБЖ
У
Українська мова
Д
Другие предметы
Х
Химия
М
Музыка
Н
Немецкий язык
Б
Беларуская мова
Э
Экономика
Ф
Физика
Б
Биология
О
Окружающий мир
Р
Русский язык
У
Українська література
Ф
Французский язык
П
Психология
А
Алгебра
О
Обществознание
М
МХК
В
Видео-ответы
Г
География
П
Право
Г
Геометрия
А
Английский язык
И
Информатика
Қ
Қазақ тiлi
Л
Литература
И
История

Вызначте тэму, праблематыку и идэйную скираванасць прадмовы да сборника дудка беларуская​

Показать ответ
Ответ:
bekarys3
bekarys3
21.02.2023 14:04
Мая Радзіма — Беларусь. Гэта краіна — адна з самых прыгажэйшых у свеце. Беларусь размешчана ў лясной зоне. Лясы займаюць вялікую частку маёй краіны. А колькі ў Беларусі рэк і азёр! Больш за ўсё іх у паўночнай частцы. На поўдні маёй краіны размяшчаюцца балоты. Разнастайны раслінны і жывёльны свет нашай краіны ўражвае сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. У нас жыве птушка, якая з'яўляецца сімвалам Беларусі, — гэта бусел. Нашу краіну так і называюць — «зямля пад белымі крыламі».     Прыгажосць роднай зямлі, непаўторнасць яе прыроды неаднаразова алісваліся вядомымі пісьменнікамі — Янкай Купалай, Якубам Коласам, Уладзімірам Караткевічам, Нілам Гілевічам і іншымі. Уладзімір Караткевіч у вершы «Бацькаўшчына» з гонарам апісвае сваю Радзіму, нашу Беларусь.     Я вельмі люблю сваю краіну, ганаруся тым, што я нарадзіўся тут. Прыгожа сказаў пра Беларусь паэт П. Броўка, апісваючы нашу зямлю.
     Зямля Беларусі! Ты ў граях-вяснянках,      Ты ў звоне вясёлак, ты ў гуслях вятроў,      Ты песня сама ад крыніц да заранкі,      Ад зорак паўночных да сіняга ранку,      Ты наша паэма з бурштынавых слоў!..
0,0(0 оценок)
Ответ:
Lacky12game
Lacky12game
18.12.2020 02:09

Лічэбнік — гэта самастойная часціна мовы, якая абазначае колькасць або парадак прадметаў пры лічэнні.

У адпаведнасці са значэннем і граматычнымі асаблівасцямі ўсе лічэбнікі падзяляюцца на некалькі разрадаў (відаў).

Колькасныя лічэбнікі абазначаюць цэлы (пяць, восем), дробавы (адна шостая, тры дзясятыя) або зборны лік (шасцёра, васьмёра) і адказваюць на пытанне колькі? Таму выдзяляюць:

1) лічэбнікі, якія абазначаюць цэлы лік;

2) дробавыя;

3) зборныя.

 

Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак прадметаў пры лічэнні (чацвёрты, шосты) і адказваюць на пытанне які па парадку?

 

Як самастойная часціна мовы, лічэбнік характарызуецца адметнымі марфалагічнымі і сінтаксічнымі асаблівасцямі. Пераважная большасць лічэбнікаў скланяецца.  Лічэбнікі сто і сорак маюць дзве склонавыя формы: сто, сорак — у назоўным і вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх. Не скланяюцца лічэбнікі дзевяноста, паўтара і паўтараста.

 

Толькі некаторыя лічэбнікі маюць род: адзін і адна, адно, два і дзве, абодва і абедзве, паўтара (пры назоўніках мужчынскага і ніякага родаў) і паўтары (пры назоўніках жаночага роду), тысяча, мільён, мільярд і г.д.

 

Не ўсе лічэбнікі маюць і лік: тысяча, мільён, мільярд і г.д. — адзіночны лік; адзін, адны (акуляры, вароты) — адзіночны і множны лікі.

 

У сказе лічэбнік можа выконваць разнастайную сінтаксічную ролю.

Пяць і шэсць — адзінаццаць.

Дадай да трох  шэсць.

Ён вастрыў ужо трэці аловак.

Другі дзень ідзе дождж.

 

Колькасныя лічэбнікі ў спалучэнні з назоўнікамі ўтвараюць колькасна-іменнае спалучэнне слоў, якое з’яўляецца адным членам сказа.

Ад лічэбнікаў трэба адрозніваць словы з колькасным значэннем: двойка, тройка, дзясятка, дзясятак (назоўнікі), падвоены, патроены (дзеепрыметнікі), дваіцца, траіцца (дзеясловы). Лічэбнікі адказваюць на пытанні колькі? або які па парадку? (чатыры, чацвёра, чацвёрты). Таксама да лічэбнікаў нельга дапасаваць прыметнікаў (шэсць, шасцёра, шосты — лічэбнікі; моцная шасцёрка — назоўнік).

0,0(0 оценок)
Популярные вопросы: Беларуская мова
Полный доступ
Позволит учиться лучше и быстрее. Неограниченный доступ к базе и ответам от экспертов и ai-bota Оформи подписку
logo
Начни делиться знаниями
Вход Регистрация
Что ты хочешь узнать?
Спроси ai-бота