Запісаць сказы, расставіць знакі прыпынку, вызначыць сродкі сувязі паміж часткамі, граматычныя асновы і межы частак, пабудаваць схемы. Сказы: 1. Днём прыпякала стаяла гарачыня а вечарамі наступала прахалода адчуваўся надыход блізкай восені. 2. Дождж даўно прайшоў сонца прыпякала і хацелася спаць. 3. Іосіф ішоў па лузе даўно скошаным на якім крыху адрасла мяккая атава і ягоныя сляды нагадвалі сляды ад двух палазоў. 4. Птушкі што збіраліся зімаваць у лесе смела садзіліся на паваленае дрэва і за цэлы дзень ніхто ні разу не спудзіў іх. 5. Пасля абеду калі перастаў ісці дождж раптам сціх вецер і выглянула сонца. 6. Пагодлівы летні ранак заглядвае ў вокны з акон бачны падворак вуліца якая бяжыць з гарадскога шумнага і тлумнага цэнтра сюды, у гэты ціхі куточак... 7. Ціха амаль непрыкметна пачало накрапваць але шуму дажджу не было чуваць бо яго глушыў няўціхны гул рачных хваль. 8. Недзе ў вышыні падала голас чайка Надзя падняла галаву, убачыла што чайка расправіўшы крылле кружыць над лазовымі кустамі...9. Снег на дарозе быў сухі і калючы ён рыпеў і енчыў стагнаў і вішчэў пад нашым абуткам як пад пілою сухое бервяно якое пілоўшчыкі крояць на дошкі... 10. Свет цешыў сваёй радаснай шматколернасцю і калі б не клопаты можна было б напоўніцу аддацца яго хараству і прыгажосці...