Мастацкую літаратуру называюць чалавеказнаўствам таму, што ў літаратуры выкрываецца цэлая палітра разнастайных чалавечых характараў і лёсаў. У кожным творы перад намі паўстае літаратурны герой, які раскрываецца праз разнастайныя сродкі: з апісання знешнасці да ўнутранных думак, перажыванняў, учынкаў, пачуццяў, дыялогаў і маналогаў, якія дапамагаюць нам зразумець, хто перад намі.