Роўнае, сціплае жыццё беларускай вёскі на Палессі адкрываецца чытачу ў рамане Івана Мележа “Людзі на балоце”. Палешукі дзесяцігоддзямі жывуць адарваныя ад астатняга свету, у сваёй, балотнай супольнасці. І, здаецца, зацішна тут будзе яшчэ доўгія гады. Хоць бедныя, але шчаслівыя на сваёй зямлі жыхары вескі Курані не бачаць нагоды штосьці мяняць. Але адзінаму чалавеку не падабаецца свойскі ўклад куранеўцаў – Міканору. Хлопец вярнуўся з войска ў Мазыры і яму адразу кінулася ў вочы адсталасць землякоў ад сучаснага жыцця.
Міканор – правадыр, якому лёс вызначаны быць або пераможцам, або ахвярай свайго актывізму. У “Куранях” ён хоць і свой, але ўжо нядобразычліва ставяцца да яго землякі. І тое яму не так, і гэтак. І чысцей трэба мыць і больш працаваць. І лазні тут няма, ні школы, ні крамы. Адзінота героя, які хоча палепшыць жыццё сваіх блізкіх, а тым не надта тое і трэба. Ці шкоду ён нясе ці лепшае, гэткі наватар? Такое пытанне паўстае і на працягу ўсёй другой часткі раману няма на гэта адказу.
Міканор – маўклівы, змрочны герой. Ягоная незадаволенасць і актывізм грызе яго аднаго. Для яго новы лад, перамены да лепшага – сэнс жыцця, свет ягонага сэрца. У роднай вёсцы, нават у роднай хаце са сваімі бацькамі яму цяжка.
З пачаткам будаўніцтва грэблі для Міканора наступае зорны час. Яго паставілі старшынёй будаўніцтва, і ён са ўсёй адказнасцю да гэтага ўсю зіму рыхтаваўся. Ён ходзіць па хатах, збірае аднавяскоўцаў на працу. Грэбля павінна злучыць вёсачку са светам, прынесці сюды прагрэс, навіны, новае жыццё. Ён жыве гэтым, а астанія жывуць у сваім, укаранелым побыце.
Жыта не ўрадзіла, страшыць куранёўцаў і перадзел зямлі, якім пагражаюць ім ужо не аднойчы. Сцэна вяселля Ганны і Яўхіма, якія пасварыліся за святочным сталом, а адразу адгуляўшы, выправіліся на цяжкую працу, паказвае, што ўсё ў гэтай вёсачцы яшчэ доўга застанецца па-ранейшаму.