"Гуканне вясны" - гэта тыя дні, калі ўжо няўзброеным вокам бачна - вясна прабіваецца, снег растае, завеі застаюцца толькі ў памяці і, хоць на вуліцы брудна і сыра, але ўсе ведаюць, што прыйшла вясна.
Рытуалы, звязаныя з закліканнем вясны працягваліся ў нашых продкаў, пакуль земляробы не выходзілі на поле падрыхтоўваць глебу пад вясновыя пасевы.
Несумненна, вясну ўсюды і заўсёды чакалі. Чакалі цяпло і сонца. Нядзіўна, што з прыходам гэтай пары года народ звязваў розныя магічныя дзеянні і рытуалы. Чалавек проста вельмі-вельмі хацеў наблізіць, паскорыць прыход цяпла і вясны, якая ўяўлялася яму прыгожай маладой дзяўчынай. У вясновых абрадах яе клікалі на зямлю, ёй прыносілі ахвярапрынашэнні, для яе, і толькі для яе, гулялі ў розныя гульні, вадзілі карагоды, спявалі, а таксама прасілі сонца хутчэй сагрэць зямельку