Гераіня Чорнага выяўляе ў гэтай сітуацыі незвычайную сілу волі, высакарод-
насць і міласэрнасць, якія прымушаюць яе быць літасцівай да ворага. Перамагаючы
грэблівасць да паклёпніка, доктар лечыць цела пацыента, добра разумеючы, што душы
яго ўжо не дапаможаш. У лісце да сяброўкі Волька прызнаецца: «Я хацела толькі адна-
го: каб ён хутчэй паправіўся і каб больш не лячыць мне яго. Прыйшоўшы дадому, я
доўга мыла рукі і думала: зусім можа быць, што ён зноў пачне займацца падобным
шальмоўствам»
Непрыемнае адкрыццё, якое зрабіла гераіня ў роднай вёсцы, не паўплывала на яе
жаданне вярнуцца працаваць у мясціны маленства, не разбурыла яе веру ў чалавечае
і чалавечнасць.